Краіны Паўночнай Еўропы
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e3/%D0%A1%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%8B_%D0%A1%D0%B5%D0%B2%D0%B5%D1%80%D0%BD%D0%BE%D0%B9_%D0%95%D0%B2%D1%80%D0%BE%D0%BF%D1%8B_%D0%A8%D0%B2%D0%B5%D1%86%D0%B8%D1%8F_%D0%9D%D0%BE%D1%80%D0%B2%D0%B5%D0%B3%D0%B8%D1%8F_%D0%94%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%8F_%D0%A4%D0%B8%D0%BD%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D0%B4%D0%B8%D1%8F_copy.png/220px-%D0%A1%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%8B_%D0%A1%D0%B5%D0%B2%D0%B5%D1%80%D0%BD%D0%BE%D0%B9_%D0%95%D0%B2%D1%80%D0%BE%D0%BF%D1%8B_%D0%A8%D0%B2%D0%B5%D1%86%D0%B8%D1%8F_%D0%9D%D0%BE%D1%80%D0%B2%D0%B5%D0%B3%D0%B8%D1%8F_%D0%94%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%8F_%D0%A4%D0%B8%D0%BD%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D0%B4%D0%B8%D1%8F_copy.png)
Краіны Паўночнай Еўропы (шведск.: Norden, англ.: Nordic countries) — культурна-палітыка-геаграфічны рэгіён у Еўропе, які ўключае дзяржавы Скандынавіі (Данію, Швецыю і Нарвегію) і гістарычна звязаныя з імі дзяржавы Фінляндыю і Ісландыю, а таксама Грэнландыю і Фарэрскія астравы (з’яўляюцца часткай Даніі). Ва ўжытку ўсе краіны гэтага рэгіёна часам памылкова называюць Скандынавіяй, што няслушна, з прычыны таго, што Ісландыя і Фінляндыя не з’яўляюцца часткай Скандынавіі.
Характэрнай асаблівасцю нацыянальных сцягоў краін Паўночнай Еўропы з’яўляецца выява крыжа, зрушанага ад цэнтра налева.
Данія — канстытуцыйная манархія, якая выкарыстоўвае парламенцкую сістэму.
Грэнландыя — аўтаномны рэгіён у складзе Каралеўства Данія; мае аўтаномны статус з 1979 г.
Фарэрскія астравы — аўтаномны рэгіён у складзе Каралеўства Данія; мае аўтаномны статус з 1948 г.
Ісландыя — парламенцкая рэспубліка; незалежная дзяржава з 1918 г.
Нарвегія — канстытуцыйная манархія, якая выкарыстоўвае парламенцкую сістэму; незалежная дзяржава з 1905 г.
Фінляндыя — парламенцкая рэспубліка; незалежная дзяржава з 1917 г.
Аландскія астравы— шведскамоўная аўтаномная правінцыя ў складзе Фінляндыі (з 1920 г.)
Швецыя — канстытуцыйная манархія, якая выкарыстоўвае парламенцкую сістэму.
Дзяржаўная і нацыянальная сімволіка
[правіць | правіць зыходнік]На дзяржаўных сцягах усіх краін Паўночнай Еўропы намаляваны характэрны крыж, зрушаны ад цэнтра налева. Самым раннім сцягам, на якім з’явіўся такі крыж, з’яўляецца сцяг Даніі.
Данія
-
Сцяг Даніі («Данеброг»)
-
Лебедзь-шыпун, нацыянальны сімвал Даніі
-
Статуя Аж'е Датчаніна ў замку Кронбарг
Ісландыя
-
Крэчат, нацыянальны сімвал Ісландыі
-
Ф’ялканан, Валадарка гары
Нарвегія
-
Лось, нацыянальны сімвал Нарвегіі
-
Нарвежскі народны касцюм
Фінляндыя
-
Буры мядзведзь, нацыянальны сімвал Фінляндыі
Швецыя
-
Герб Швецыі («Тры кароны»)
-
Лось, нацыянальны сімвал Швецыі
Пашпартны і працоўны саюз
[правіць | правіць зыходнік]Краіны Паўночнай Еўропы (за выключэннем Грэнландыі) утвараюць пашпартны саюз, створаны ў 1954 годзе. Грамадзяне краін-удзельніц саюза могуць свабодна перасякаць межы ўнутры саюза, не прад’яўляючы і нават не маючы пры сабе пашпарт (аднак дакументы, якія пацвярджаюць асобу, мець усё ж неабходна), а таксама працаўладкоўвацца без атрымання дазволу на працу. Цікава, што Нарвегія, у адрозненне ад Даніі, Швецыі і Фінляндыі, не з’яўляецца членам Еўрасаюза.
Тэрміналогія
[правіць | правіць зыходнік]Тэрмін Паўночная Еўропа у вышэйзгаданым значэнні (як культурна-геаграфічны рэгіён, звязаны са Скандынавіяй) не варта блытаць з Паўночнай Еўропай у сучасным палітыка-геаграфічным сэнсе (апошні значна шырэйшы ў сваім азначэнні і супрацьпастаўляецца Паўднёвай і Усходняй Еўропе). Так, паводле афіцыйнай класіфікацыі ААН, да Паўночнай Еўропы (англ.: Northern Europe), апроч пералічаных дзяржаў, адносяць краіны Прыбалтыкі (Эстонію, Латвію, Літву), Вялікабрытанію і Ірландыю.